13.11.2018г. Акцыя "Падары кнігу"

Падчас дабрачыннай акцыі "Падары кнігу", якая была аб'яўлена раённай бібліятэкай і пачалася на пачатку года,  нераўнадушныя жыхары раёна сабралі кнігі для пажылых людзей. Уся сабраная літаратура была перададзена ў аддзяленне кругласутачнага прыбывання для пажылых і інвалідаў аг.Алекшыцы.