15.11.18. Інфармацыйны час “Моладзь і сучасныя маладзёжныя субкультуры”

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі навучэнцаў мясцовага сельскагаспадарчага ліцэя на інфармацыйны час “Моладзь і сучасныя маладзёжныя субкультуры”, падчас якога пазнаёмілі маладых людзей з паняццем “субкультура”, з сучаснымі маладзёжнымі плынямі, станоўчым і адмоўным уплывам субкультур на развіццё асобы маладога чалавека. Бібліятэкар прадставіла прысутным электронную прэзентацыю “Субкультурная мазаіка”.