16.11.18 Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд "Беражы сябе для жыцця"

У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла выстава – заклік да Міжнароднага Дня адмовы ад курэння  “Беражы сябе для жыцця”. Школнікам старэйшага узросту была прапанавана інфармацыя аб шкодзе курэння, аб сродках выхаду з гэтай цяжкай залежнасці. Напрыканцы мерапрыемства прагледзелі відэафільм "Адзін дзень без курэння"