Напярэдадні новага 2019
года супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў клуба
маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” на святочную сустрэчу “Да Новага года
засталося …”. Бібліятэкары падрыхтавалі сваім гасцям казачнае шоў-прадстаўленне
з шэрагам конкурсаў і розыгрышаў. Героі сустрэчы Дзед Мароз і Снягурка
павіншавалі ўсіх з наступаючымі Святамі Ражства і Новага года. Удзельнікі клуба
актыўна удзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны, вадзілі
вакол ёлкі карагод і спявалі навагоднія песні. Завяршылася святочная сустрэча
ўручэннем навагодніх падарункаў, спонсарам якіх выступіла КСУП “Пархімаўцы”.












