“Когда мы вместе – мы сильнее” – пад такой назвай
у Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча ўдзельнікаў клуба маладых
інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў. Супрацоўнікі
бібліятэкі павіншавалі гасцей са святам і ўручылі кожнаму ўдзельніку клуба
святочную паштоўку ў цёплымі словамі “Мы дарим Вам свои сердца!”. Затым увазе
прысутных была прадстаўлена электронная прэзентацыя “3 снежня – Міжнародны
дзень інвалідаў”. Сустрэчу прадоўжыла канцэртна-гульнявая праграма “Где добро,
там и тепло”, падчас якой маладыя людзі
ўдзельнічалі ў конкурсах і розыгрышах, адказвалі на пытанні жартоўнай
віктарыны, спявалі песні, прысвечаныя дабраце і міласэрнасці.