12.01.2019г. Бібліятэчныя пасядзелкі “Узрост нам не перашкода”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшлі бібліятэчныя пасядзелкі “Узрост нам не перашкода”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел самыя актыўныя чытачы бібліятэкі. У цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам гарбаты прайшла вясёлая гутарка, прагучалі словы-віншаванні, прысутныя з задавальненнем распавядалі пра традыцыі і звычаі святкавання Новага года і Ражства ў іх сем’ях.