30.01.2019г. Урок прафілактыкі “За здаровае пакаленне”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла ўрок прафілактыкі “За здаровае пакаленне”. На уроку пагаварылі аб прычынах курэння і яго наступствах. Вучні даведаліся, што праблема курэння – адна з першых ва ўсём міры. Дзеці паслухалі казку С.М. Міхалкова “Як мядзведзь трубку знайшоў” і зразумелі , што здароваму чалавеку жывецца лягчэй і лепш.