Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

14.02.2019г. Літаратурнае лато "У абдымку з сатырай і гумарам"

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло літаратурнае лато "У абдымку з сатырай і гумарам", прысвечанае 250-годдзю з дня нараджэння І.Крылова. Падчас мерапрыемства юныя чытачы даведаліся аб цікавых выпадках з жыцця пісьменніка і змаглі паказаць свае веды баек падчас гульні.