14.02.2019г. Акцыя-віншаванне “Валянцінка”

У Дзень святога Валянціна 14 лютага работнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі акцыю-віншаванне “Валянцінка”. Бібліятэкары наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і павіншавалі наведвальнікаў аддзяленняў дзённага прабывання інвалідаў і дзённага прабывання грамадзян пажылога ўзросту са святам усіх закаханых - Днём святога Валянціна, пажадалі ўсім здароўя, радасці і цяпла.
 Кожны наведвальнік атрымаў святочную валянцінку – маленькую паштоўку-сюрпрыз у выгдядзе сэрца. Акцыя плаўна перайшла ў сардэчную і цёплую гутарку аб адным з самых старэйшых святаў, якое прысвячаецца галоўнаму цуду на свеце – каханню, і адзначаецца ўжо 16 стагоддзяў. Пажылыя людзі з задавальненнем паслухалі гісторыю аб святым Валянціне і ўзнікненні свята ўсіх закаханых.