15.02.2019г. Забаўляльна-гульнявая праграма «Свята кахання»

Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы правялі забаўляльна-гульнявую праграму для моладзі да Дня закаханых «Свята кахання». У гэты вечар усіх удзельнікаў чакала насычаная праграма, прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах. Была аформлена фотазона для ўсіх жадаючых зрабіць святочнае фота. Падлеткі правялі час з карысцю.