Да
Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” у
Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшлі паэтычныя
чытанні “На мове сэрца”, у якіх прынялі ўдзел работнікі бібліятэк раёна. Мерапрыемства
было прысвечана творчасці гродзенскіх паэтаў.
З уступным словам выступіла
намеснік дырэктара С.В.Станкевіч і пазнаёміла прысутных з гісторыяй заснавання
Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкар чытальнай залы С.М. Гладкая расказала
аб творчых традыцыях і памкненнях песняроў Прынёмання і жыцёвых і творчых лёсах
Людмілы Кебіч, Зоі Падліпскай, Таісы Трафімавай, Людмілы Шаўчэнка і іншых паэтаў
Гродзенскага краю. У выкананні чытальнікаў прагучалі пранікнёная любоўная
лірыка, насычаныя тонкім лірызмам пейзажныя вершы, тонкія псіхалагічныя
паэтычныя творы гродзенскіх літаратараў.