Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

22.02.2019г. Пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” і было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі электронную прэзентацыю “Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь” і пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй заснавання свята. Пасяджэнне прадоўжыла  “пазнавальна-забаўляльная праграма “Армейскі калейдаскоп”, падчас якой усе прысутныя  прынялі ўдзел у жартоўных конкурсах, гульнях, адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны. У выкананні ўдзельнікаў клуба прагучалі песні, прысвечаныя арміі і салдацкаму жыццю. Бібліятэкары павіншавалі маладых мужчын са святам і падаравалі ім памятныя сувеніры. Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом, які арганізавала для прысутных сям’я Сірануш Геворгаўны Палакян з аграгарадка Алекшыцы.