26.02.2019г. Конкурс прыказак і прымавак «Таямніца чароўнага слова»

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для дзяцей аматарскага аб'яднання "Чамучкі" конкурс прыказак і прымавак «Таямніца чароўнага слова». Маленькія "чамучкі" даведаліся, што прыказкі і прымаўкі перасцерагаюць, асуджаюць і павучаюць нас, таму што за імі стаіць мудрасць мінулых пакаленняў.