30.01.2019г. Інфармацыйная паліца “БССР – перыяд нацыянальнай гісторыі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на працягу месяца дзейнічала інфармацыйная паліца “БССР – перыяд нацыянальнай гісторыі”, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння БССР. Кожны наведвальнік бібліятэкі мог азнаёміцца з матэрыяламі гэтай паліцы, на якой змяшчаліся звесткі пра першага кіраўніка ўрада Змітрака Жылуновіча (Цішка Гартны), пра “Усебеларускага старасту” Аляксандра Чарвякова і іншых.