12.03.2019г. Кіналекторый "Жыць - з кнігаю сябраваць"

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Чамучкі". Падчас кіналекторыя "Жыць - з кнігаю сябраваць" дзеці прагледзелі мультымедыйную прэзентацыю "Чароўны свет бібліятэкі". Даведаліся  як нараджаецца кніга. У канцы мерапрыемства маленькім удзельнікам быў паказаны мультфільм "Грышкіны кніжкі".