Для старшакласнікаў бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла прававы навігатар "Закон адзін для кожнага". Падчас мерапрыемства школьнікам была паказана мультымедыйная прэзентацыя аб гісторыі Асноўнага Закона суверэннай беларускай дзяржавы і яго структуры. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар уручыла кожнаму ўдзельніку памятку з правамі і абавязкамі падлеткаў.