19.03.2019г. Літаратурнае падарожжа «Загадкавая азбука»


Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для сваіх юных чытачоў літаратурнае падарожжа «Загадкавая азбука», прысвечанае 60-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мазго. Падчас мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і здзейснілі падарожжа па старонках кніг пісьменніка, чытаючы ўслых урыўкі з любімых твораў.