26.03.2019г. Урок інфармацыйнай культуры “Экскурсія па бібліятэцы”

У межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла ўрок інфармацыйнай культуры “Экскурсія па бібліятэцы”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаеміліся з кніжнымі выставамі, якія прысвечаны юбілейным датам 2019 года.