Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

28.03.2019г. Віктарына па казкам “У гасцях народнай казкі”


Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла віктарына па казкам “У гасцях народнай казкі”. Наведвальнікі прынялі ўдзел у конкурсах “Назаві казку”, “Філфорд”, “Тэлеграмы”, “Асацыяцыі”, “Выпраў памылку”, “Збяры прыказкі”, “Прадоўжы казку”, “Любімы пісьменнік”; падарожнічалі па казках, гулялі ў інтэлектуальную гульню "Літаратурны калейдаскоп" і ўспаміналі старонкі любімых кніг. У бібліятэцы была наладжана выстава “Адчыняем у казку дзверы”.