Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

26.04.2019г. Урок інфармацыйнай культуры "Знаёмства з каталогамі"


У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Знаёмства з каталогамі". Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з алфавітным і электронным каталогамі. Даведаліся для чаго яны патрэбны, якую інфармацыю ўтрымліваюць і як імі карыстацца.