Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

5.04.2019г. Гучныя чытанні "Прыйшоў час чытаць"

Філіял "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" наведалі дзеці мясцовага дзіцячага садка. Бібліятэкар правяла для маленькіх чытачоў экскурсію па бібліятэцы. Бібліятэкар арганізавала таксама гучныя чытанні "Прыйшоў час чытаць", на якіх дзеці пазнаёміліся з рускай народнай творчасцю.