10.05.2019г. Гучныя чытанні "Іскры вечнага агню"

Філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прыняў удзел у абласной акцыі "Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны", якая прысвечана Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 





Разам з вучнямі творы чыталі: выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Бераставіцкага раёна, захавальнік фондаў - Эйсмант Тамара Іванаўна, загадчык філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Малая Бераставіца – Варанцова Ганна Антонаўна, настаўнік пачатковых класаў – Гіжук Ганна Люцыянаўна. У выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства прагучалі ўрыўкі са зборніка вершаў пісьменнікаў-франтавікоў “Іскры вечнага агню”, са зборніка ўспамінаў дзяцей вайны “Ніколі не забудзем” і са зборніка паэтычнага летапісу Вялікай Айчыннай “Свяшчэнная вайна”. На прыканцы сустрэчы прагледзелі мультымедыйную прэзентацыю “Подзвігу народа жыць у вяках”.