Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

3.05.2019г. Літаратурная вахта памяці “Прачытай кнігу пра вайну”

Філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” далучыўся да абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”. Літаратурная вахта памяці “Прачытай кнігу пра вайну” была прысвечана творам, якія расказваюць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Разам з вучнямі 4 класа творы чыталі : намеснік дырэктара РУСП “Масаляны”- Навакоўская Юлія Віктараўна, дырэктар Масалянскай школы - Козел Галіна Мікалаеўна, настаўнікі пачатковых класаў. Чыталіся ўрыўкі з твораў В.Быкава, вершы П.Панчанкі, П.Броўкі, Я.Купалы, П. Глебкі.