8.05.2019г. Дзень памяці “Гавораць сведкі вайны”



Бібліятэкар філіяла "Алекшыцкая селькая бібліятэка", напярэдадні Дня Перамоні у вёсцы Гольні, каля помніка загінуўшым воінам правяла Дзень памяці “Гавораць сведкі вайны” і прысвечаны ён быў 75-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мерапрыемствы прысутнічалі жыхары вёсак Гольні і Верхаўляны, старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Віталій Яўгеньевіч Галавач, намеснік начальніка заставы лейтэнант Жалнерчык Андрэй Анатольевіч, настаяцель Гольнеўскай царквы бацюшка Уладзімір.

Пад баян Вікторыі Бажко, дырэктара філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка “Макараўцы”, былі выкананы вядомыя ваенныя песні. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, замучаных у лагерах, спаленых і павешаных, тых, чые імены высечаны на гранітных плітах і абелісках. У памяць аб загінуўшых прагучаў залп з аўтаматаў, які далі пагранічнікі пагранічнай заставы “Сямёнаўка” пад кіраўніцтвам намесніка начальніка заставы лейтэнанта Жалнерчыка Андрэя Анатольевіча. Паніхіду па загінуўшых адслужыў настаяцель Гольнеўскай царквы бацюшка Уладзімір.