Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

18.06.2019г. Турнір кнігазнаўцаў “Што чытаем гэтым летам, мы раскажам без сакрэтаў”


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў турнір кнігазнаўцаў “Што чытаем гэтым летам, мы раскажам без сакрэтаў”. Турнір прайшоў у форме літаратурнай гульні на лепшага знаўца беларускай літаратуры. Вучням былi прапанаваны розныя конкурсы i заданнi (разгадвалi крыжаванкi, чыталi вершы на беларускай мове, спаборнiчалi ў веданнi прыказак i прымавак), падчас выконвання якiх дзецi праявiлi знаходлiвасць, эрудыцыю, хуткасць думкi. Гучалi вершы на беларускай мове.