Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

18.06.2019г. Інфармацыйна-прафілактычная акцыя «Дзень без тытуню»


Бібліятэкар філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» арганізавала інфармацыйна-прафілактычную акцыю «Дзень без тытуню». Акцыя была накіравана на прыцягненне ўвагі бераставічан да праблемы тытунекурэння. Былі раздадзены тэматычныя памяткі пра шкоду курэння, бібліятэкар заклікала курцоў хоць на адзін дзень ўтрымацца ад пагубнай звычкі.