24.06.2019г. Дыялог "Зрабі правільны выбар"


Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" далучылася да рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь супраць тытуню", якая прымеркавана да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню. У межах акцыі прайшоў дыялог "Зрабі правільны выбар" для ўдзельнікаў лагера працы і адпачынку "Юнацтва". Падчас мерапрыемства падлеткі выказалі сваё меркаванне да курэння і падпісаліся пад заклікам " Мы -новае пакаленне. Мы за здаровы лад жыцця!».