Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

25.06.2019г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Памяць вогненных гадоў”

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” літаратурна-музычную кампазіцыю “Памяць вогненных гадоў”. У ходзе мерапрыемства маладыя людзі акунуліся ў тыя далёкія гады, калі ўсе, як адзін, усталі на абарону роднай зямлі, мужна ваявалі супраць ворага, не заплямілі сваіх імёнаў. Бібліятэкар расказала пра герояў, імёнамі якіх названы вуліцы Бераставіччыны.  Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Ганарыся сваім імем, вуліца!”. Падчас імпрэзы гучалі песні ваенных гадоў: “Землянка”, “С чего начинается Родина”, “Прощание славянки”, “Вальс фронтовой сестры”, “День Победы” і іншыя.