Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

26.06.2019г. Дзень інфармацыі “Мы выбіраем свет, дзе наркотыкаў няма”

Для летняга працоўнага атрада “БЭМС”, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў дзень інфармацыі “Мы выбіраем свет, дзе наркотыкаў няма”, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй. 





Наведвальнікам была прапанавана інфармацыйная выстава “Скажы наркотыкам - НЕ!”, на якой была прадстаўлена інфармацыя пра медыка-біялагічныя і сацыяльныя аспекты хваробы, інавацыйныя падыходы ў прафілактыцы наркаманіі і ВІЧ-інфекцыі, а таксама малюнкі саміх удзельнікаў пра шкоду наркотыкаў. Бібліятэкар распавяла пра эпідэмічную сітуацыю па наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь і Гродзенскай вобласці. Удзельнікі прынялі ўдзел у мазгавым штурме “Міфы і рэальнасць ўжывання наркотыкаў” і ў конкурсе “Жыццё без наркотыкаў”, праглядзелі і абмеркавалі сацыяльны відэаролік антынаркатычнай накіраванасці. Гутарка з бібліятэкарам дапамагла сфармаваць у навучэнцаў усведамленне важнасці праблемы наркаманіі і асабістай адказнасці за свае паводзіны.