Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

5.07.2019г. Прагулка па літаратурнаму скверу “Мая Радзіма – Беларусь”

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылася прагулка па літаратурнаму скверу “Мая Радзіма – Беларусь”. Падчас прагулкі ўдзельнікірабілі прыпынкі, на якіх знаёміліся з геаграфічным палажэннем, тэрыторыяй і насельніцтвам краіны, прыроднымі багаццямі, сімволікай дзяржавы, кліматам і месцамі адпачынку.Таксама бібліятэкар расказала пра 10 лепшых беларускіх кніг усіх часоў, якія варта прачытаць кожнаму; сярод іх “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага, “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра, “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага, “Рома Едзе” Рамана Свечнікава, “Мова” Віктара Марціновіча, “На ростанях” Якуба Коласа, “Людзі на балоце” Івана Мележа, “Тутэйшыя” Янкі Купалы, “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, “Альпійская балада” Васіля Быкава.