12.08.2019г. Віртуальнае падарожжа “Галоўныя адметнасці Гродзенскай вобласці”


“Галоўныя адметнасці Гродзенскай вобласці” пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшло віртуальнае падарожжа, прысвечанае 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Пад час мерапрыемства наведвальнікаў бібліятэкі пазнаёмілі з найбольш значнымі славутасцямі і выдатнымі мясцінамі Гродзенскай вобласці, а таксама прадставілі апошнія маляўнічыя выданні па гісторыі і культуры гродзенскага краю.