У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка” для наведвальнікаў летняга лагера прайшло экалагічнае падарожжа “Свет прыроды такі вялікі”, падчас якога вучні  пазнаёміліся з разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету, узгадалі правілы паводзін на прыродзе , беражлівыя адносіны да яе, пачуццё адказнасці за стан прыроды.  Мерапрыемства садзейнічала экалагічнаму выхаванню вучняў, пашырэнню ўласнага кругагляду.
 
