Для наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Сонейка”, у межах праграмы чытання "Лета і кніга", у філіяле “Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны марафон на лепшага знаўцу беларускіх твораў “Падарожжа ў краіну Чыталію”. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у конкурсах “Загадкавы”, “Чароўны капялюш”, “Пазнай партрэт пісьменніка”, “Хто як падае голас”, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы, складалі пазлы.Была падрыхтавана інсцэніроўка верша Авяр’яна Дзеружынскага “Падманшчыца”.Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава па кнігах, якія дзеці прачыталі за час летніх канікул. Скончылася мерапрыемства чытаннем вершаў на беларускай мове.