У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.
Кавалеўскага адбыўся святочны сход бібліятэкараў раёна, прысвечаны Дню
бібліятэк Беларусі. Па даручэнню Бераставіцкага райвыканкама са
словамі прывітання і віншавання выступіла намеснік начальніка аддзела
ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.Ц.Хоміч. Яна падкрэсліла
важны ўклад бібліятэк не толькі ў культурнае, навуковае і эканамічнае развіцё
краіны, у т. л. вобласці і раёна, але і ў фарміраванне маральных каштоўнасцей грамадства,
захаванне культурнай спадчыны, асабліва адзначыла заслугі ветэранаў
бібліятэчнай справы. У ходзе мерапрыемства А.Ц.Хоміч падзякавала ўсіх за работу
і уручыла лепшым бібліятэчным работнікам граматы і падарункі. Святочнае
мерапрыемства прадоўжыла музычна-забаўльная праграма, якую падрыхтавалі для
прысутных супрацоўнікі раённай бібліятэкі.