
Бібліятэкар прывяла дзецям цікавыя факты з жыцця гэтых аўтараў, зачытала ўрыўкі з іх твораў. Дзеці чыталі і абмяркоўвалі апавяданне В. Біянкі “Хвасты”. Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і конкурсах: “Лясныя загадкі”, “Успомні назву” і “Мой любімы хатні гадаванец”. Падводзячы вынікі сустрэчы, дзеці зрабілі выснову, што чалавек і прырода не падзельныя і нам трэба берагчы яе і захоўваць.