Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

29.08.2019г. Арт-час “Выяўленчае мастацтва Гродзеншчыны”


Напярэдадні святкавання 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Бераставіцкага раёна супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для навучэнцаў ліцэя арт-час “Выяўленчае мастацтва Гродзеншчыны”. Падчас мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з тэндэнцыямі і традыцыямі гродзенскага выяўленчага мастацтва і з творчасцю самых вядомых мастакоў і скульптараў Гродзенскай вобласці, у тым ліку і Бераставіччыны.