Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

4.09.2019г. Віктарына “Правіла бяспекі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Адзінага Дня бяспекі прайшла віктарына “Правіла бяспекі”.На працягу мерапрыемства былі разгледжаны самыя распаўсюджаныя сітуацыі, якія сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці. Бібліятэкар абмеркавала з дзецьмі як правільна паводзіць сябе на дарозе, у лесе, у грамадскіх месцах, як трэба паводзіць сябе дома, калі ты застаешся адзін.