
Бібліятэкар раённай бібліятэкі падрыхтвала і правяла для прысутных тэматычны
агляд літаратуры, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе "Чалавек і
бяспечнасць” і была прысвечана тэме бяспекі чалавека ў розных жыццёвых
сітуацыях: пры пажары, у лесе, падчас адпачынку каля вадаёма і г.д. У ходзе
мерапрыемства выступілі намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму
забеспячэнню Бераставіцкага РАНС Я.Грыцко, старшы інспектар ААПП Бераставіцкага
РАУС Д. Болбат, старшыня раённай арганізацыі АСВОД У. Гурын, інструктар першай дапамогі і
старшыня раённай арганізацыі БАЧК А. Філіповіч.