Бібліятэкарам філіяла “Пархімаўская
інтэграваная сельская бібліятэка”
была арганізавана акцыя-віншаванне “Агарнуць цяплом і ласкай” сярод жыхароў
аг.Пархімаўцы і в. Даўбянкі, якая была прысвечана да Міжнароднага дня сталых
людзей. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мае гады – маё
багацце”. Сталым людзям у якасці падарункаў былі ўручаны віншавальныя паштоўкі
і букеты, у якіх сімвалічна адлюстраваліся нашы шчырыя пажаданні моцнага
здароўя, даўгалецця і аптымізму.