Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

11.10.2019г. Конкурс малюнкаў “Аб той, што дарыць нам жыццё”


Бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла конкурс малюнкаў “Аб той, што дарыць нам жыццё”, прысвечаны Дню маці. Падчас мерапрыемства дзеці малявалі і расказвалі пра сваіх любімых матулях. Якія яны ласкавыя, мудрыя і добрыя.