12.10.2019г. Экалагічны ўрок "Дзе жыве зубраня?"


У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў экалагічны ўрок "Дзе жыве зубраня?", які быў прысвечаны Белавежскай пушчы. Падчас ўрока дзеці даведаліся аб гісторыі стварэння Белавежскага запаведніка, пра яго сучасны стан, з дапамогай электроннай прэзентацыі на маніторы камп’ютара ўбачылі фотаздымкі жывёл і раслін пушчы.