Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

03.10.2019г. Інтэрнэт-урок “У ракурсе падзей”

У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў інтэрнэт-урок “У ракурсе падзей” для вучняў малодшых класаў. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з сайтам газеты “Гродзенская праўда”, якая ў гэтым годзе адзначае 80-гадовы юбілей. Падрабязна расказалі пра кожную з рубрык, калі выйшаў першы нумар, хто быў заснавальнікам газеты. На прыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем адгадвалі тэматычныя загадкі.