12.11.2019г. Экспрэс-інфармацыя “Нам выбіраць"


Напярэдадні выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя Кавалеўскага пажылым наведвальнікам была прапанавана экспрэс-інфармацыя “Нам выбіраць”.
З цікавасцю і ўвагай яны праслухалі інфармацыю аб рабоце участковых выбарчых камісій, аб участках для галасавання па Гродзенскай сельскай выбарчай акрузе №53, у межы якога ўключаны Бераставіцкі раён, аб кандыдатах у дэпутаты. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з матэрыяламі тэматычнай выставы “Насустрач выбарам”, якая працуе ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Затым усе разам абмеркавалі пытанне “Наш выбар – наш лёс”.