“Багаты наш край талантамі” – пад такой
назвай супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу
наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання грамадзян сталага ўзросту
Бераставіцкага ТЦСАН з мастаком раённай
бібліятэкі Марыяй Нагродскай і прысвяцілі мерапрыемства Году малой Радзімы.
З уступным словам выступіла бібліятэкар чытальнай
залы С.Гладкая, напомніла прысутным аб бясцэннай ролі мастацтва ў жыцці і яго
ўплыве на фарміраванне асобы чалавека, аб талантах і творчых людзях
Бераставіцкага края і прадставіла госцю мерапрыемства. Марыя Нагродская
расказала ўдзельнікам сустрэчы аб тым, як яна прыйшла ў мастацтва, аб сваіх
захапленнях і правяла майстар-клас па маляванню “Намалюем нацюрморт”. Усе
прысутныя з зацікаўленасцю сачылі за тым, як крок за крокам нараджаецца малюнак
і атрымалі вялікае задавальненне ад назірання за працэсам стварэння жывапіснага
твора.