21.11.2019г. Кніжная выстава “Багацце беларускай зямлі”

У аг. Пархімаўцы адзначалася "двайное" свята: Дзень сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці і 70-годдзе ўтварэння КСУП "Пархімаўцы”. Да ўрачыстага мерапрыемства далучылася і бібліятэка. Да мерапрыемства бібліятэкар філіяла арганізавала  кніжную выставу “Багацце беларускай зямлі”.Прысутным таксама былі прапанаваны кнігі на беларускай мове, як для дарослых, так і для дзяцей.