02.12.2019г. Дзень інфармацыі “Паядынак са СНІДам”

Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся Дзень інфармацыі “Паядынак са СНІДам”. У рамках Дня інфармацыі супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі акцыю “Стоп ВІЧ/СНІД!”, яны расказвалі жыхарам Вялікай Бераставіцы аб тым, што любы жадаючы можа прайсці тэст на ВІЧ і атрымаць кансультацыю аб прафілактыцы заражэння ў раённай паліклініцы. Бібліятэкары распаўсюджвалі сярод грамадзян інфармацыйныя матэрыялы, падрыхтаваныя аддзелам абслугоўвання раённай бібліятэкі: буклеты і лістоўкі “Асцярожна!!! СНІД”, “ВІЧ – вірус імунадэфіцыту чалавека”, “ВІЧ/ СНІД”, “Тэсціраванне на ВІЧ. Знай свой ВІЧ-статус”, “1 снежня – Сусветны дзень прафілактыкі СНІД”.


Дзень інфармацыі прадоўжыла бліц-інфармацыя для ўдзельнікаў раённага праекта “Школа лідэра”, падчас якой супрацоўнік бібліятэкі праінфармавала прысутных аб асноўных мерах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і метадах яе дыягностыкі, пазнаёміла з матэрыяламі па прафілактыцы ВІЧ/СНІД, прадстаўленымі на кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “Стоп! СНІД”.