02.12.2019г. Гадзіна міласэрнасці “Тонкія струны душы”


Работнікі філіалаў “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, па КДД аг Макараўцы і аг.Канюхі падрыхтавалі і правялі гадзіну міласэрнасці з тэматычнай праграмай “Тонкія струны душы”. У гэты дзень для ўдзельнікаў мерапрыемства гучала шмат цёплых слоў і пажаданняў, выконваліся музычныя нумары. Сустрэча праходзіла за святочным сталом з цёплай душэўнай гарбатай.