10.12.2019г. Свята "Тонкія струны душы"

Да Дня інвалідаў бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з дырэктарам філіяла па культурна дасугавай дзейнасці аг. Канюхі і кіраўніцтвам КСУП «Макараўцы» правялі свята «Тонкія струны душы». У пачатку мерапрыемства ўсіх прысутных павіншавала намеснік па ідэалагічнай працы КСУП «Макараўцы» Капіца А.М. Свята прайшло ў сяброўскай атмасферы. Госці змаглі паслухаць выдатны канцэрт, пасмяяцца над жартоўнымі пытаннямі і паспяваць любімыя песні пад звонкія акорды баяна.