На працягу тыдня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала тэматычная выстава "Правы і абавязкі грамадзян", прымеркаваная да Дня правоў чалавека. Мэта выставы - пашырэнне прававога кругагляду у розных пытаннях права, фарміраванне прававой пісьменнасьці і культуры. Наведвальнікі пазнаёміліся з асноўнымі прававымі дакументамі, з якіх даведаліся пра тое, якімі правамі і абавязкамі яны надзелены, якія нарматыўныя дакументы стаяць на абароне іх правоў і свабод.