Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

14.01.2020г. Кніжны аўкцыён «Казка ў дом прыходзіць, ці калі запальваюцца елкі»


Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» арганізавала кніжны аўкцыён «Казка ў дом прыходзіць, ці калі запальваюцца елкі», які быў прысвечаны святкаванню Новага года па старым стылі. Бібліятэкар расказала дзецям пра святкаванне Новага года даўней.